Пошук

Vatican News

Святы Айцец маліўся за будучых маці

Маліцца за цяжарных жанчын, якім асабліва цяжка ў перыяд пандэміі каронавіруса, - заклікаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 17 красавіка 2020 г. цэлебраваў у Ватыкане.

“Я хацеў бы, каб сёння мы памаліліся за жанчын, якія чакаюць дзіця, за цяжарных жанчын, якія хутка стануць маці, і таму хвалююцца, задаючыся пытаннем: “У якім свеце будзе жыць маё дзіця?”. Памолімся за іх, каб Пан адарыў іх адвагай расціць сваіх дзяцей. Няхай у іх захаваецца ўпэўненасць: свет, безумоўна, будзе іншым, але заўсёды застанецца светам, які Пан вельмі любіць”, - сказаў ва ўступе да літургіі Папа.

На завяршэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія прымалі ўдзел у літургіі з дапамогай сродкаў камунікацыі, прыняць св. Камунію духоўным чынам.
 

17 красавіка 2020, 10:54