Пошук

Vatican News

Святы Айцец маліўся за выкладчыкаў і студэнтаў

Суправаджаць малітвай выкладчыкаў і студэнтаў, - заклікаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 24 красавіка 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

“Памолімся сёння за выкладчыкаў, якія павінны шмат працаваць, каб праводзіць заняткі праз інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі, а таксама за студэнтаў, якія павінны здаваць экзамены непрывычным для сябе спосабам. Будзем суправаджаць іх малітвай”, - заклікаў ва ўступе да літургіі Пантыфік.

На заканчэнне св. Імшы Пантыфік правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія прымалі ўдзел у св. Імшы, дзякуючы трансляцыі ватыканскіх СМІ, да духоўнай св. Камуніі.
 

24 красавіка 2020, 10:41