Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Святы Айцец: адкрыць радасць жыцця ў святле Уваскрасення

Няхай пасланне, якое вынікае з уваскрасення Хрыста, стане для ўсіх заклікам да сведчання братэрскай і салідарнай любові, - пажадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 22 красавіка 2020 г. у Ватыкана.

“Дарагія, у святле Уваскрасення адкрыйце радасць і прыгажосць жыцця, якое з’яўляецца Божым дарам. Усім вам удзяляю маё благаслаўленне”, - сказаў Святы Айцец, вітаючы моладзь, хворых, пажылых людзей і маладажонаў.

Францішак таксама падкрэсліў, што вясна запрашае ўсіх людзей далучыцца да гімну праслаўлення, які прырода, кветкі і жывёлы ўзносяць да Стварыцеля. “Няхай Стварэнне сёлета будзе мець магчымасць вярнуцца да жыцця і расквітнець па-новаму”, - пажадаў Папа.
 

22 красавіка 2020, 12:32