Пошук

1559312258256.jpg

Папа павіншаваў грэка-католікаў і праваслаўных з Пасхай

Пантыфік пажадаў хрысціянам, якія 19 красавіка 2020 г. адзначаюць Пасху Хрыстову, не губляць надзеі – веліч якой свет адчуў у няпросты час пандэміі.

“Выказваю віншаванні братам і сёстрам Усходніх Цэркваў, якія сёння святкуюць Вялікдзень. Мы разам абвяшчаем: “Пан сапраўды ўваскрос!” (Лк 24,34). Асабліва ў гэты час выпрабавання адчуваем, наколькі вялікі дар – надзея, якая нараджаецца з уваскрасення разам з Хрыстом!”, - сказаў Францішак перад малітвай “Уладарка неба”.

Папу асабліва радуе тое, што некаторыя каталіцкія супольнасці ўсходняга абраду па экуменічных матывах святкуюць Вялікдзень разам з праваслаўнымі. “Няхай гэтае братэрства паслужыць падтрымкай там, дзе хрысціяне з’яўляюцца нешматлікай меншасцю”, - пажадаў Францішак.

19 красавіка 2020, 12:40