Пошук

topshot-vatican-pope-mass-easter-vigil-1555835655825.jpg

Папа: Пасха – крыніца надзеі і суцяшэння падчас выпрабаванняў

Мука Пана, кульмінацыяй якой з’яўляецца хвалебны трыумф Пасхі, з’яўляецца для кожнага з нас крыніцай надзеі і суцяшэння ў моманты выпрабаванняў, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік пажадаў, каб “Вялікі тыдзень стаў для ўсіх шчаслівай нагодай для ўмацавання асабістых адносін з Езусам і веры ў Яго, укрыжаванага і ўваскрослага”.

“Набліжаючыся да святога Пасхальнага Трыдуума, папросім Пана адкрыць нашы сэрцы і ўвесці нас у таямніцу сваёй любові, якую паказаў, паміраючы на крыжы, каб вызваліць нас ад зла і смерці і ўвесці ў новае жыццё. У гэтыя дні, калі мы напалоханы пандэміяй, напоўнены хваляваннем за нашых блізкіх, даверымся Хрысту, Пану жыцця. Няхай Яго благаслаўленне заўсёды суправаджае вас і стане крыніцай міра і надзеі!”, - сказаў Францішак 8 красавіка 2020 г., вітаючы вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў фармаце відэатрансляцыі.
 

08 красавіка 2020, 13:16