“Ёсць людзі, якія пачынаюць думаць пра тое, што будзе потым, пасля пандэміі. Пра ўсе праблемы, якія прыйдуць: беднасць, беспрацоўе, голад… Памолімся за ўсіх людзей, якія дапамагаюць сёння, але клапоцяцца таксама пра заўтрашні дзень, каб дапамагчы ўсім нам”, - сказаў ва ўступе да літургіі Францішак.
Св. Імша трансліравалася ў прамым эфіры ватыканскімі СМІ. На яе завяршэнне Пантыфік правёў кароткую эўхарыстычную адарыцыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў прыступіць да духоўнай св. Камуніі.