Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Пантыфік маліўся за работнікаў аптэк

Маліцца за работнікаў аптэк, якія шмат працуюць, каб дапамагчы хворым паправіцца, - заклікаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 16 красавіка 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

“У гэтыя дні мяне папракалі за тое, што забыўся падзякаваць групам людзей, якія таксама працуюць… Я падзякаваў медыкам, санітарам, валанцёрам. “Але вы забыліся пра работнікаў аптэк...”: таксама і яны шмат працуюць, каб дапамагчы хворым паправіцца. Памолімся таксама за іх”, - заклікаў ва ўступе да літургіі Святы Айцец.

Папа завяршыў літургію, якая трансліравалася ў прамым эфіры ватыканскіх СМІ, кароткай эўхарыстыстычнай адарацыяй і благаслаўленнем Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
 

16 красавіка 2020, 10:32