Пошук

Vatican News

Пантыфік будзе маліцца ў рымскім санктуарыі Божай Міласэрнасці

Плануецца, што ў нядзелю Божай Міласэрнасці, 19 красавіка 2020 г., Святы Айцец узначаліць св. Імшу ў італьянскім цэнтры культу Божай Міласэрнасці – касцёле Санто-Спіріто-ін-Сасія, - паведамляе КАІ.

У капліцы Езуса Міласэрнага ў гэтым храме знаходзяцца кананізацыйныя рэліквіі св. Фаўстыны і ахвяраваны св. Янам Паўлам ІІ абраз міласэрнасці. Гэта таксама месца ўшанавання святога Пантыфіка-славяніна.

1 студзеня 1994 г. у рымскім касцёле Святога Духа, размешчаным побач з Ватыканам, быў заснаваны першы афіцыйны цэнтр духоўнасці Божай Міласэрнасці ў Італіі, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя паслання св. Фаўстыны Кавальскай сярод вернікаў Рымскай дыяцэзіі і пілігрымаў, якія прыбываюць у Вечны горад. Тут працуюць законніцы з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці.

У 2020 г. адзначаецца 20-я гадавіна кананізацыі сястры Фаўстыны, устанаўленне ў 2001 г. Нядзелі Божай Міласэрнасці, а таксама 100-годдзе з дня нараджэння, 15-годдзе смерці і 5-я гадавіна кананізацыі Яна Паўла ІІ.

Раней планавалася, што Францішак узначаліць Эўхарыстыю ў Другую велікодную нядзелю на плошчы св. Пятра, каб адзначыць усе гэтыя юбілеі. Але ў планы ўмяшалася пандэмія каронавіруса.

14 красавіка 2020, 13:16