Пошук

Vatican News

Францішак: захаваць чыстае сумленне падчас пандэміі

Не выкарыстоўваць неспакойную і цяжкую сітуацыю для ўласнай выгады, - заклікаў Папа 4 красавіка 2020 г. ва ўступе да ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў у капліцы ватыканскага Дома св. Марты.

“У гэты час неспакою, праблем, болю ў людзей часта ўзнікае магчымасць рабіць розныя добрыя справы. Але ёсць і тыя, каму прыходзіць ідэя рабіць нешта не вельмі добрае, скарыстацца момантам, выкарыстаць яго для сябе, для сваёй выгады. Памолімся сёння, каб Бог адарыў усіх нас чыстым, празрыстым сумленнем, каб маглі стаць перад Ім не саромеючыся”, - сказаў Святы Айцец.

На завяршэнне літургіі Пантыфік правёў кароткую эўхарыстычную адарыцыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў, якія сачылі за трансляцыяй св. Імшы з дапамогай СМІ, прыняць св. Камунію духоўным чынам.
 

04 красавіка 2020, 11:19