Пошук

Vatican News

Францішак: міласэрнасць – адзіны магчымы адказ на жыццёвыя буры

Адказам хрысціян сярод ураганаў жыцця і гісторыі можа быць толькі міласэрнасць: спагадлівая любоў паміж намі і ў адносінах да ўсіх, - сказаў Папа перад малітвай “Уладарка неба” 19 красавіка 2020 г.

“У гэтую другую Велікодную нядзелю было знамянальна цэлебраваць Эўхарыстыю тут, у касцёле Санто-Спірыто-ін-Сасія, абвешчаным па волі св. Яна Паўла II санктуарыем Божай Міласэрнасці. Адказам хрысціян сярод ураганаў жыцця і гісторыі можа быць толькі міласэрнасць: спагадлівая любоў паміж намі і ў адносінах да ўсіх, асабліва да тых, хто пакутуе, каму цяжэй, да пакінутых… Не піэтызм, не асістэнцыялізм, але спагада, якая выходзіць з сэрца. І Божая Міласэрнасць выходзіць з Сэрца Уваскрослага Езуса. Яна выцякае з заўсёды адкрытай раны ў Яго баку, адкрытай для нас; а мы заўсёды маем патрэбу ў прабачэнні і суцяшэнні. Няхай хрысціянская міласэрнасць навучае таксама справядліваму дзяленню паміж нацыямі і іх установамі, каб салідарна адказаць на цяперашні крызіс”, - сказаў Папа пасля літургіі ў рымскім санктуарыі Божай Міласэрнасці.

19 красавіка 2020, 12:33