Пошук

_SDR1360aem.jpg

“Annuario Pontificio” падкрэслівае ролю Папы як Біскупа Рыма

У сёлетнім ватыканскім даведніку “Annuario Pontificio” тытулы Папы былі прадстаўлены інакш, чым раней. Усе, акрамя Біскуп Рыма, змешчаны пад агульнай назвай “Гістарычныя тытулы”.

Гэта: Намеснік Езуса Хрыста, Наступнік Князя Апосталаў, Найвышэйшы Пантыфік Паўсюднага Касцёла, Прымас Італіі, Арцыбіскуп і Мітрапаліт Рымскай правінцыі, Суверэн Горада-Дзяржавы Ватыкана, Слуга Слугаў Божых. Дагэтуль яны папярэднічалі кароткай біяграфіі цяперашняга Папы, а зараз змешчаны пад ёй і надрукаваны дробным шрыфтам.

На пытанне пра змену, кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні патлумачыў, што новая версія паказвае на “сувязь з гісторыяй папства”. Усе іншыя “гістарычна звязаны з тытулам Біскупа Рыма, бо калі канклаў выбірае кіраваць Касцёлам Рыма, элект набывае тытулы, звязаныя з гэтай намінацыяй”. Але яны не сталі рэліктам мінулага і працягваюць захоўваць сваю актуальнасць. У адваротным выпадку яны былі б выдалены з “Annuario”, як гэта адбылося падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI з тытулам “Прымас Захаду”.

06 красавіка 2020, 12:48