Пошук

Прыспушчаны сцяг на будынку Ватыканскага радыё Прыспушчаны сцяг на будынку Ватыканскага радыё

У Ватыкане прыспушчаны сцягі ў знак жалобы па ахвярах пандэміі

31 сакавіка 2020 г. Ватыкан далучыўся да жалобы па ахвярах каронавіруса, абвешчанай у Італіі. На ўсіх установах Апостальскай Сталіцы былі прыспушчаны дзяржаўныя сцягі.

Зала Друку паведаміла, што такім чынам Святы Пасад “выказвае сваю блізкасць да ахвяр пандэміі ў Італіі і ў свеце, да іх родных і ўсіх, хто велікадушна змагаецца, каб пакласці ёй канец”.

Паводле апошніх дадзеных, у Італіі больш за 11,5 тыс. смяротных ахвяр пандэміі. Усяго ў свеце ад каронавіруса памерла больш за 37 тыс. чалавек. 700 тыс. жыхароў планеты заразілася COVID 19.
 

31 сакавіка 2020, 12:35