Пошук

Vatican News

Святы Айцец: малітвай “Ойча наш” просім літасці да чалавецтва

“Сёння мы, усе хрысціяне свету, сабраліся на сустрэчу, каб разам прамовіць “Ойча наш”, малітву, якой навучыў нас Езус”, - сказаў Пантыфік ва ўступе да экуменічнага набажэнства.

“Мы звяртаемся да Айца як даверлівыя дзеці. Робім гэта кожны дзень, некалькі разоў на дзень, але зараз мы хочам прасіць літасці да чалавецтва, якое пакутуе ад пандэміі коронавіруса. І мы робім гэта разам, хрысціяне ўсіх Цэркваў, кожнай супольнасці, кожнай традыцыі, кожнага ўзросту, мовы і нацыі”, - працягнуў Францішак апоўдні 25 сакавіка 2020 г.

Ён запрасіў ахапіць малітвай “хворых і іх сем’і; медыцынскіх работнікаў і тых, хто ім дапамагае; органы ўлады і правапарадку, валанцёраў; духавенства розных супольнасцей”.

“Шмат хто з нас сёння святкуе Уцелаўленне Слова ва ўлонні Панны Марыі, калі ў яе сціплым і поўным “няхай мне станецца” адлюстравалася “вось я” Сына Божага. Мы таксама аддаём сябе ў Божыя рукі і молімся адным сэрцам і адной душой”, - сказаў Пантыфік ва ўступе да малітвы “Ойча наш”.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 сакавіка 2020, 13:45