Пошук

Vatican News

Папа наведаў два рымскія храмы, дзе маліўся аб спыненні пандэміі

Францішак наведаў два рымскіх касцёлы, каб памаліцца аб спыненні пандэміі каронавіруса, за тых, хто стаў ахвярай хваробы, і людзей, якія падтрымліваюць нармальнае функцыянаванне грамадства.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што 15 сакавіка 2020 г. у 16.00 Папа пакінуў Ватыкан і накіраваўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе маліўся перад цудатворным абразом Маці Божай “Збаўленне рымскага народа”.

Затым, як пілігрым, Пантыфік прайшоў па бязлюднай Вія-дэль-Корса да касцёла Сан-Марчэла-аль-Корса, каб памаліцца перад старажытным драўляным крыжам, які ў 1522 г. насілі ў працэсіі па вуліцах Рыма, молячыся аб ратаванні ад страшэннай эпідэміі чумы. Папа прасіў аб спыненні пандэміі каронавіруса, за ахвяр гэтых дзён, за тое, каб іх сем’і знайшлі суцяшэнне і спакой, а таксама за медыкаў, санітарных работнікаў і ўсіх, хто сваёй працай падтрымлівае нармальнае функцыянаванне грамадства.

16 сакавіка 2020, 11:28