Пошук

Vatican News

Папа: час пандэміі асабліва цяжкі для бяздомных

Маліцца за людзей, якія не маюць даху над галавой, - заклікаў Папа на пачатку св. Імшы, якую 31 сакавіка 2020 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

“Памолімся сёння за людзей, якія не маюць пастаяннага месца пражывання, у гэты час, калі ад нас патрабуюць знаходзіцца дома. Грамадства павінна звярнуць увагу на гэту рэчаіснасць, а Касцёл прыняць іх”, - сказаў Святы Айцец ва ўступе да літургіі.

Св. Імша трансліравалася ў прамым эфіры ватыканскімі СМІ. На яе завяршэнне Пантыфік правёў кароткую эўхарыстычную адарыцыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам, заклікаючы вернікаў прыступіць да духоўнай св. Камуніі.
 

31 сакавіка 2020, 11:50