Пошук

Vatican News

Пантыфік пра каронавірус: быць цярплівымі і перамагаць страх

Папа заклікаў давяраць Богу і не паддавацца страху ў цяжкі перыяд гісторыі чалавецтва, звязаны з пандэміяй каронавіруса. Словы падтрымкі прагучалі 26 сакавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі.

“У гэтыя дні вялікіх пакут прысутнічае шмат страху. Страх пажылых самотных людзей, якія знаходзяцца ў дамах для састарэлых ці шпіталях, і не ведаюць, што можа здарыцца. Страх людзей без пастаяннай працы, якія думаюць як пракарміць сваіх дзяцей і бачаць як прыходзіць голад. Страх шматлікіх работнікаў сацыяльна важных сфер, якія ў гэты час дапамагаюць функцыянаваць грамадству і могуць захварэць. Страх прысутнічае ў кожным з нас, кожны з нас ведае, чаго ён баіцца. Будзем маліцца да Пана, каб дапамог захаваць давер, заставацца цярплівымі і перамагчы страх”, - заклікаў Папа ва ўступе да літургіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 сакавіка 2020, 13:11