Пошук

1583665954697.JPG

“Анёл Панскі” пры зачыненым акне па прычыне каронавіруса

Марыйную малітву у нядзелю 8 сакавіка 2020 г. Святы Айцец правёў з памяшкання Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палаца, а не з акна, якое выходзіць на плошчу св. Пятра.

Такія меры звязаны з прадухіленнем распаўсюджвання эпідэміі каронавіруса. Пра гэта таксама прасілі італьянскія ўлады.

“Анёл Панскі” трансліравалі ў прамым эфіры на экранах ватыканскай плошчы, у медыя Святога Пасаду і сродках масавай інфармацыі многіх краін.

Плануецца, што агульная аўдыенцыя ў сераду 11 сакавіка 2020 г. пройдзе ў такім жа фармаце.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Упраўлення аховы здароўя і гігіены Ватыкана, удзел вернікаў у ранішніх св. Імшах у капліцы Дома св. Марты прыпыняецца да нядзелі 15 сакавіка. Францішак будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў прыватным парадку.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 сакавіка 2020, 12:16