Пошук

Vatican News
Папа Францішак Папа Францішак  (Vatican Media)

Святы Айцец: перамагчы логіку супрацьстаяння і нянавісці

Францішак заклікаў удзельнікаў канфлікту ў Сірыі і міжнародную супольнасць спыніць грукат зброі і адкласці ў бок уласныя інтарэсы дзеля захавання жыцця мірных жыхароў і шматлікіх нявінных дзяцей.

“Памолімся, каб Пан абудзіў сэрцы і ўсе маглі перамагчы логіку супрацьстаяння, нянавісці і помсты, каб убачылі адно ў адным брата, сына адзінага Айца, які загадвае сонцу ўзыходзіць над добрымі і злымі. Папросім аб Святым Духу, каб кожны з нас з дапамогай штодзённых жэстаў любові, спрыяў будаванню новых адносін, натхнёных разуменнем, гасціннасцю, цярплівасцю, ствараючы такім чынам умовы для сустрэчы з радасцю Евангелля і пашырэння яе ва ўсіх жыццёвых асяроддзях. Няхай Панна Марыя, Зорка Мора, на якую глядзім як на прыклад найвышэйшай вернасці Езусу і Яго слову, дапаможа нам крочыць па гэтым шляху”, - сказаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якую правёў 23 лютага 2020 г. у Бары.

Пантыфік падзякаваў прадстаўнікам розных краін Міжземнамор’я, якія сабраліся ў гэтым горадзе і заклікаў спрыяць культуры сустрэчы і дыялогу ў рэгіёне, вельмі важным для ўсяго свету.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

23 лютага 2020, 13:45