“Працягваюць прыходзіць смутныя навіны з паўночна-заходняй Сірыі, у прыватнасці пра сітуацыю шматлікіх жанчын і дзяцей, людзей, якія вымушаныя ўцякаць па прычыне ваеннай эскалацыі”, - заўважыў Пантыфік.
“Зноў скіроўваю мой настойлівы заклік да міжнароднай супольнасці і ўсіх бакоў, выкарыстаць усе дыпламатычныя інструменты, дыялог і перамовы, пры павазе да міжнароднага гуманітарнага права, каб выратаваць жыццё і лёс мірнага насельніцтва”, - сказаў Францішак.