Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Dmitry Kalinovsky)

Пантыфік: давяраць не інтэлекту, сілам і багаццю, а Богу

Францішак пажадаў вернікам не баяцца прызнаваць уласную беднасць і слабасць перад Богам, любіць бліжніх у свабодзе і ахвяраваць жыццё дзеля іншых.

“Як вернікі, евангельскія “убогія духам”, спадзявайцеся ў вашым жыцці не на ўласны інтэлект, не на ўласныя сілы, не на таленты і не на матэрыяльныя каштоўнасці, якімі валодаеце. Наадварот, бязмежна давярайце Богу, Яго моцы і міласэрнасці. Без Яго мы ўсе – самотныя, вельмі нязначныя, разгубленыя і бяссільныя. Будзьце верныя благаслаўленню, атрыманаму ад Пана”, - сказаў Францішак 5 лютага 2020 г. падчас агульнай аўдыенцыі.

Папа пажадаў не баяцца прызнаваць уласную беднасць і слабасць перад Богам, бо ў гэтым выпадку для нас адкрываецца “сапраўдная крыніца шчасця”: чалавек атрымлівае здольнасць не толькі шукаць сябе, але і “любіць іншых у свабодзе, а таксама ахвяраваць жыццё”.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 лютага 2020, 11:51