Пошук

Gesu Divina MisericordiaAEM.jpg

Пантыфік адзначыць юбілеі, звязаныя з культам Божай Міласэрнасці

Сёлета адзначаецца некалькі юбілеяў, звязаных з культам Божай Міласэрнасці, св. Фаўстынай і св. Янам Паўлам II. З гэтай нагоды Папа ўзначаліць Эўхарыстыю ў нядзелю Божай Міласэрнасці.

Як нагадала Папская рада па новай евангелізацыі, у 2020 г. адзначаецца 20-я гадавіна кананізацыі сястры Фаўстыны – 30 красавіка 2000 г., устанаўленне Янам Паўлам ІІ Нядзелі Божай Міласэрнасці, якая ўпершыню адзначалася 22 красавіка 2001 г., а таксама 100-годдзе з дня нараджэння Яна Паўла ІІ, 15-годдзе яго смерці і 5-я гадавіна кананізацыі.

З гэтай нагоды Францішак узначаліць 19 красавіка 2020 г., у Другую велікодную нядзелю, Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра. У хуткім часе, абяцаюць у Папскай радзе па новай евангелізацыі, з’явіцца інфармацыя пра магчымасць замовы бясплатных білетаў для ўдзелу ў літургіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 лютага 2020, 11:34