Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©Robert Kneschke - stock.adobe.com)

Францішак: змагацца з любымі нападамі на годнасць жыцця

Папа заклікаў бараніць чалавечае жыццё ад любых нападаў на яго годнасць. Адмысловы зварот ён зрабіў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 2 лютага 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Сёння ў Італіі адзначаецца Дзень абароны жыцця, тэма якога: “Расчыніце дзверы жыццю”. Далучаюся да паслання біскупаў і заклікаю, каб гэты дзень стаў нагодай для аднаўлення намаганняў, накіраваных на ахову і абарону чалавечага жыцця ад пачатку і да яго натуральнага заканчэння. Неабходна змагацца з любымі формамі нападаў на яго годнасць, нават калі гаворка ідзе пра тэхналогіі і эканоміку, расчыняючы дзверы для новых форм салідарнага братэрства”, - сказаў Папа.

Дзень абароны жыцця адзначаецца ў Італіі з 1978 г. Ён быў устаноўлены мясцовымі епіскапатам як адказ на прыняцце так званага “Закону 194”, якім у краіне былі легалізаваны аборты.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 лютага 2020, 12:10