Пошук

Vatican News

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Аргентыны

31 студзеня 2020 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Аргентыны Альбэрта Фэрнандэса. Затым палітык сустрэўся з кардыналам дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

У ходзе шчырых перамоў выказвалася задавальненне добрымі адносінамі паміж Апостальскай Сталіцай і Аргентынай. Бакі абмяркоўвалі сітуацыю ў паўднёваамерыканскай краіне, з асаблівай спасылкай на некаторыя праблематыкі, сярод якіх фінансава-эканамічны крызіс, барацьба з беднасцю, карупцыя і гандль наркотыкамі, грамадскай развіццё і абарона жыцця ад самага зачацця. У гэтым кантэксце падкрэслівалася важнасць укладу Каталіцкага Касцёла у жыццё аргентынскага грамадства, асабліва на карысць самых уразлівых слаёў насельніцтва.

Падчас сустрэчы закраналіся таксама тэмы рэгіянальнага характару, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 студзеня 2020, 13:37