Пошук

1577227489315.jpg

Святы Айцец павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Раством

6 студзеня 2020 г., пасля малітвы “Анёл Панскі”, Францішак скіраваў свае віншаванні вернікам, якія адзначаюць Раство Хрыстова па Юліянскім календары.

“Звяртаюся з асаблівай думкай да братоў Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, многія з якіх заўтра будуць адзначаць Раство Хрыстова. Ім і іх супольнасцям жадаем святла і міру Хрыста Збаўцы”, - сказаў Пантыфік.

У свеце засталося ўсяго некалькі Цэркваў, якія выкарыстоўваюць Юліянскі каляндар. У асноўным, гэта праваслаўныя супольнасці. Хоць, напрыклад, старога стылю прытрымліваецца таксама Украінская Грэка-Каталіцкая Царква.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 студзеня 2020, 12:07