Пошук

Святы Ян Боска Святы Ян Боска 

Пантыфік: св. Яна Боска дапамагае моладзі знайсці сябе

Францішак заклікаў моладзь углядацца ў прыклад святасці св. Яна Боска, шукаючы ўласны шлях у жыцці. Аб гэтым ён казаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая 29 студзеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Прыклад святасці св. Яна Боска, якога будзем успамінаць у бліжэйшую пятніцу як айца і настаўніка моладзі, няхай вядзе вас, дарагія маладыя людзі, да рэалізацыі вашых будучых задум, не выключаючы той, якую Бог мае адносна кожнага. Будзем маліцца праз заступніцтва св. Яна Боска, каб кожны чалавек знайшоў у жыцці свой шлях, шлях, які Бог пажадаў для нас”, - заклікаў Папа.

Св. Ян Боска – італьянскі святар, заснавальнік Таварыства св. Францішка Сальскага, салезіянаў. У часы складаных сацыяльных перамен ХІХ ст. прысвяціў сваё жыццё выхаванню падлеткаў, за што быў абвешчаны нябесным апекуном моладзі. Літургічны ўспамін Святога адзначаецца 31 студзеня.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 студзеня 2020, 11:37