Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа: прасоўваць культуру сустрэчы ў сферы адукацыі

Папа прывітаў ўдзельнікаў 26-га кангрэса Міжамерыканскай канфедэрацыі каталіцкай адукацыі. Адмысловае пасланне ён скіраваў 10 студзеня 2020 г. за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Буйны міжнародны форум праходзіць з 8 па 12 студзеня ў сталіцы Чылі, горадзе Сант’яга. Яго тэма: “Лідарства, камунікацыя і маркетынг”. Святы Айцец у сваім кароткім пасланні заклікаў да глыбокай рэфлексіі адносна выклікаў, якія стаяць перад каталіцкай адукацыяй для “прасоўвання сапраўднай культуры сустрэчы”, каб магла стаць “прапановай надзеі і даверу для нашага часу”.

Міжамерыканскай канфедэрацыя каталіцкай адукацыі – структура, місія якой заключаецца ў прасоўванні евангелізацыі праз адукацыю. Яна была заснавана ў 1945 г. і складаецца з 23-х краін-членаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 студзеня 2020, 15:40