Пошук

Vatican News
Вокладка кнігі “Ян. Евангелле вучня, які ўбачыў і паверыў” Вокладка кнігі “Ян. Евангелле вучня, які ўбачыў і паверыў” 

Францішак у новай кнізе пра Евангелле св. Яна

“Ян. Евангелле вучня, які ўбачыў і паверыў”, - зборнік разважанняў Францішка пад такой назвай з’явіўся на паліцах кнігарняў Італіі. Кніга прысвечана Евангеллю св. Яна.

Тэксты, сабраныя ў зборніку, з’яўляюцца плёнам медытатыўнага маўчання, якое Святы Айцец практыкуе ад самых ранніх гадоў сваёй духоўнай фармацыі, будучы верным вучнем св. Ігнацыя Лаёлы.

“Вельмі важнай з’яўляецца пара дзеясловаў: бачыць і верыць. Ва ўсім Евангеллі св. Яна гаворыцца, што вучні, калі бачылі знакі, што чыніў Езус, пачыналі верыць у Яго. Бачыць і верыць. Пра якія знакі ідзе гаворка? Вада пераўтварылася ў віно падчас вяселля; некаторыя хворыя аздаравіліся; невідушчы ад нараджэння атрымаў зрок; вялікі натоўп наеўся пяццю хлябамі і двума рыбамі; сябар Лазар уваскрос праз чатыры дні пасля смерці. Ва ўсіх гэтых знаках Езус адкрывае нябачнае аблічча Бога. Не высокая Боская дасканаласць ззяе ў знаках Езуса, але апавяданне пра чалавечую кволасць, што сустракае Ласку, якая яе ўздымае. Тут прысутнічае параненае чалавецтва, якое аздараўляецца падчас сустрэчы з Ім”, - напісаў у адным з тэкстаў Папа.

Кніга “Ян. Евангелле вучня, які ўбачыў і паверыў” (Giovanni. Il Vangelo del discepolo che vide e credette) была падрыхтавана Ватыканскім выдавецтвам і выдавецтвам “San Paolo”.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 студзеня 2020, 15:42