Пошук

1576233581627.JPG

Папа да французскіх рухаў: патрэбны глыток пяшчоты і спагады

Святы Айцец запрасіў 13 снежня 2019 г. у Ватыкан прадстаўнікоў французскіх асацыяцый, рухаў і манаскіх кангрэгацый, харызматы якіх звязаны з Божай Міласэрнасцю.

“Разнастайнасць, якую вы ўяўляеце сабой, цудоўная, паколькі добра выражае той факт, што няма такой чалавечай бяды, якой Бог не хоча дасягнуць, дакрануцца і дапамагчы. (...) Фактычна, міласэрнасць – гэта апошні і найвышэйшы акт, з якім Бог ідзе нам насустрач, адкрываючы нашыя сэрцы надзеі быць вечна любімымі, незалежна ад нашай убогасці і велічыні граху”, - адзначыў Папа.

“Божая любоў да нас не з’яўляецца абстрактным словам. Гэта стала відавочным і адчувальным у Езусе Хрысце”

, - заўважыў Францішак.

На думку Папы, з пункту гледжання новай евангелізацыі, настолькі неабходнай свету, тэма міласэрнасці павінна быць прапанаваная з новым душпастырскім энтузіязмам; і “гэта мае вырашальнае значэнне для Касцёла і для верагоднасці яго прапаведавання”. Свет павінен бачыць, што хрысціяне ведаюць пра міласэрнасць “не па чутках”.

Пантыфік падзякаваў сваім гасцям за іх дабрачынную дзейнасць і пажадаў, каб у ёй заўсёды прысутнічаў “глыток пяшчоты і спагады”. “Гэта першае, што людзі, якімі вы займаецеся, павінны знайсці ў вас, таму што спачатку павінны адчуць сябе зразуметымі, ацэненымі, паважанымі, любімымі”, - заўважыў ён.

“З іншага боку, я лічу, што мы можам быць сапраўднымі апосталамі міласэрнасці толькі ў тым выпадку, калі глыбока ўсведамляем, што з’яўляемся аб’ектам дзейнасці Айца”

, - лічыць Францішак.

Святы Айцец пажадаў французскім каталіцкім дабрачынцам падчас падрыхтоўкі да Божага Нараджэння дакранацца да галечы, якую абраў для сябе Сын Божы, ісці па шляху пакоры, беднасці, прыніжэння, які вядзе ад Бэтлеемскіх ясляў да Крыжа, адказаць на заклік сустракаць і служыць Яму міласэрна ў братах і сёстрах, якія маюць патрэбу.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2019, 11:57