Пошук

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з Архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі Папа падчас сустрэчы з Архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі  (ANSA)

Экуменічныя віншаванні і пажаданне міру для Паўднёвага Судана

Папа Францішак, Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі і былы мадэратар Прэсвітарыянскай Царквы Шатландыі вялебны Джон Чалмерс, скіравалі сумеснае пасланне да палітычных лідараў Паўднёвага Судану.

“З нагоды Святога Божага Нараджэння і пачатку новага году, хочам скіраваць вам і народу Паўднёвага Судану найлепшыя пажаданні міру і росквіту, запэўніваючы ў нашай падтрымцы вашых намаганняў на карысць чаканага здзяйснення мірных пагадненняў”, - гаворыцца ў звароце.

“Узносім нашы малітвы да Хрыста Збаўцы ў інтэнцыі аднаўлення намаганняў на шляху прымірэння і братэрства, а таксама просім аб шчодрых ласках для кожнага з вас і ўсёй краіны. Няхай Пан Езус, Уладар Супакою, асвеціць і вядзе вашы крокі ў дабры і праўдзе, каб стаў магчымы наш візіт у вашу дарагую краіну, якога мы моцна прагнем”, - падкрэсліваецца ў сумесным віншаванні.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 снежня 2019, 13:05