Пошук

Vatican News
Аўдыенцыя для навучэнцаў і выкладчыкаў Папскай рэгіянальнай фламінійскай семінарыі Аўдыенцыя для навучэнцаў і выкладчыкаў Папскай рэгіянальнай фламінійскай семінарыі  (Vatican Media)

Францішак: семінарыя – дом малітвы, вучобы і еднасці

9 снежня 2019 г. Пантыфік сустрэўся з навучэнцамі і выкладчыкамі Папскай рэгіянальнай фламінійскай семінарыі – духоўнай навучальнай установы, у якой вучацца будучыя святары з рэгіёна Эмілія-Раманья.

Звяртаючыся да сваіх гасцей, Святы Айцец засяродзіў увагу на трох аспектаў, якія павінны характарызаваць перыяд фармацыі і падрыхтоўкі да святарства ў семінарыі. Ён падкрэсліў, што духоўная семінарыя павінна быць у першую чаргу домам малітвы, вучобы і еднасці.

“Вы пакліканы быць евангелізатарамі вашага рэгіёна, таксама пазначанага дэхрысціянізацыяй. Людзі, якія падвержаны ўздзеянню халоднага ветру няўпэўненасці і рэлігійнай абыякавасці, маюць патрэбу ў тым, каб знасці у асобе святара тую моцную веру, якая будзе як паходня ў ночы і як скала, за якую можна трымацца”, - сказаў Пантыфік.

Францішак заўважыў, што вера ўмацоўваецца галоўным чынам дзякуючы асабістым адносінам з Езусам Хрыстом.

“Семінарыя – гэта ў першую чаргу дом малітвы, дзе Пан яшчэ кліча “сваіх” у “самотнае месца”, каб перажылі моцны досвед сустрэчы і слухання. Праз гэты шлях Ён хоча падрыхтаваць іх да быцця “выхаваўцамі Божага Народу ў веры”, навучыць іх “з аўтарытэтам абвяшчаць Божае слова”, “збіраць Народ” і сілкаваць яго сакрамэнтамі, каб “весці яго па шляху збаўлення” і захоўваць у еднасці”, - сцвердзіў Папа.

Францішак зазначыў, што семінарыйныя гады – гэта найбольш спрыяльны час, каб навучыцца прабываць з Богам у цішыні і малітве. Папа звярнуў увагу таксама на неабходнасць сустрэчы з Езусам, прысутным у бедных. “Таксама і гэта з’яўляецца неад’емнай часткай духоўнай фармацыі семінарыста”, - сцвердзіў ён.

Папа заўважыў, што вучоба ў семінарыі праходзіць не ў індывідуальным парадку, а ў супольнасці: тут сумесна вучацца дзеля агульнай місіі, а гэта дае асаблівы “смак” пазнанню Святога Пісання, тэалогіі, гісторыі, кананічнага права і іншых навук.

Гаворачы пра семінарыю, як пра дом еднасці, Пантыфік падкрэсліў, што душпастырская любоў пастыра не можа быць пераканаўчай, калі ёй не папярэджвае і калі яе не суправаджае братэрства, спачатку паміж семінарыстамі, а потым паміж прэзбітэрамі. Ён заклікаў семінарыстаў вучыцца еднасці з Богам, біскупам, паміж сабой, а таксама з Божым народам.

Навіна ў фармаце аўдыё


 

09 снежня 2019, 13:10