Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак моліцца ў інтэнцыі сустрэчы “Нармандскай чацвёркі”

У сваёй малітве аб міры ва Украіне Папа запэўніў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 8 снежня 2019 г. адбылася на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Заўтра ў Парыжы адбудзецца сустрэча з удзелам прэзідэнтаў Украіны, Расіі, Францыі і канцлера Германіі – вядомая як “Нармандскі фармат”, – з мэтай пошуку рашэння балючага канфлікту, які доўгія гады працягваецца на ўсходзе Украіны. Я спадарожнічаю сустрэчы моцнай малітвай і запрашаю вас зрабіць тое ж, каб гэта ініцыятыва палітычнага дыялогу дапамагла прынесці плёны справядлівага міру на гэту зямлю і яе насельніцтву”, - сказаў Папа.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
08 снежня 2019, 12:14