Пошук

Vatican News
Папа падчас сустрэчы ў удзельнікамі Сусветнай сустрэчы "Я магу" Папа падчас сустрэчы ў удзельнікамі Сусветнай сустрэчы "Я магу"  (Vatican Media)

Святы Айцец: толькі праз дар можна дасягнуць шчасця

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў Сусветнай сустрэчы “Я магу”, арганізаванай сеткай каталіцкіх школ “FIDAE” на тэму экалагічнай энцыклікі Францішка “Laudato si’”.

“Як Бог даў у распараджэнне людзей плён сваёй дзейнасці, так і людзі дасягаюць сваёй поўнай рэалізацыі, даючы жыццё на карысць “супольнай прыгажосці”, - сказаў Папа падчас сустрэчы, якая прайшла 30 лістапада 2019 г. у Зале Паўла VI у Ватыкане.

Францішак заклікаў “будаваць глабальную адукацыйную вёску, дзе ўсе яе жыхары ствараюць сетку міжчалавечых адносін, якія з’яўляюцца лепшым лекам супраць любой формы дыскрымінацыі, насілля і булізму”. “У гэтай вялікай вёсцы адукацыя нясе братэрства і стварае мір паміж народамі чалавечай сям’і, а таксама дыялог паміж іх рэлігіямі”, - дадаў ён.

Пантыфік заклікаў да большага супрацоўніцтва паміж вучнямі, настаўнікамі і бацькамі, асабліва ў абароне навакольнага асяроддзя. Ён высока ацаніў праекты, якія рэалізуюцца ў рамках ініцыятывы “Я магу”, у прыватнасці, звязаныя з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. “Вы прадэманстравалі, што сам па сабе штучны інтэлект не здольны даць тое чалавечае цяпло, якога ўсе мы патрабуем”, - сцвердзіў Святы Айцец.

Напрыканцы сустрэчы Францішак нагадаў моладзі, што людзі, якія шмат даюць, з’яўляюцца больш шчаслівымі, чым тыя, якія шмат маюць ці шмат жадаюць, але не даюць нічога. “Толькі праз дар можна дасягнуць шчасця!”, - падкрэсліў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 лістапада 2019, 13:39