Пошук

Папа падчас малітвы ў інтэнцыі міру ў Паўднёвым Судане і Конга Папа падчас малітвы ў інтэнцыі міру ў Паўднёвым Судане і Конга 

Святы Айцец абвясціў аб сваім візіце ў Паўднёвы Судан

Францішак абвясціў аб сваім намеры здзейсніць візіт у Паўднёвы Судан. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 9 лістапада 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Скіроўваючы свае думкі да “дарагога народу Паўднёвага Судану”, Пантыфік заўважыў, што плануе яго адведаць ў наступным годзе.

“З яшчэ жывым успамінам пра духоўныя практыкаванні для ўладаў краіны, якія прайшлі ў Ватыкане ў красавіку, прагну зноў заклікаць усіх удзельнікаў нацыянальнага палітычнага працэсу ў духу сапраўднага братэрства шукаць тое, што яднае, і перамагаць тое, што раздзяляе”, - сказаў ён.

Францішак нагадаў, што “народ Паўднёвага Судану шмат пакутаваў на працягу апошніх гадоў і з вялікай надзеяй чакае лепшай будучыні, асабліва беспаваротнага заканчэння канфліктаў і наступлення трывалага міру”.

“Таму заклікаю адказных нястомна працягваць працаваць на карысць інклюзіўнага дыялогу ў пошуку згоды дзеля дабра краіны. Выказваю таксама спадзяванне на тое, што міжнародная супольнасць будзе суправаджаць Паўднёвы Судан на шляху нацыянальнага прымірэння. Запрашаю ўсіх вас памаліцца разам за гэту краіну, да якой я адчуваю асаблівую прывязанасць”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 лістапада 2019, 13:39