Пошук

1574651356391.jpg

Святы Айцец здзейсніў візіт да імператара Японіі

Адным з пунктаў праграмы паездкі Францішка ў Японію стаў прыватны візіт да 59-гадовага імператара Нарухіта. Афіцыйная інаўгурацыя яго праўлення адбылася 22 кастрычніка 2019 г.

Святы Айцец прыбыў у Імператарскі палац 25 лістапада 2019 г. у 11.00 па мясцовым часе. Японскі манарх сустрэў яго пры ўваходзе. Перайшоўшы праз дзядзінец, Францішак і Нарухіта ўвайшлі у Залу аўдыенцый. Там адбылася прыватная размова з імператарам. Яна доўжылася каля 20 хвілін. Потым у 11.30 Святы Айцец накіраваўся ў сталічную архікатэдру для сустрэчы з японскай моладдзю.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 лістапада 2019, 10:37