Пошук

Vatican News
Марка да 50-годдзя святарства Францішка Марка да 50-годдзя святарства Францішка 

Паштовыя маркі да 50-годдзя святарства Францішка

Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел ушанаваў выпускам двух паштовых марак 50-ю гадавіну святарства папы Францішка, якая будзе адзначацца 13 снежня 2019 г.

На першай марцы коштам 1,10 еўра намаляваны малады Хорхэ Берголіа ў чорнай сутане на фоне свайго парафіяльнага касцёла св. Юзафа ў Буэнас-Айрэсе і выява Маці Божай, што развязвае вузлы, якую ён убачыў у Германіі і распаўсюдзіў у сталіцы Аргентыны.

Другая марка, коштам 1,15 еўра, адлюстроўвае Францішка ў белай сутане на фоне базылікі св. Пятра ў Ватыкане і вобраз Езуса Міласэрнага, які нагадвае словы Папы аб тым, што “святар, як і Добры Пастыр, гэта чалавек міласэрнасці і спагады, блізкі да свайго народа і слуга ўсіх. Святар – гэта той, хто лечыць раны”.

Аўтарам выяў, выкарыстаных на марках, з’яўляецца мастак Рауль Берсоза з іспанскай Малагі.

Езуіт, Хорхэ Марыа Берголіа прыняў святарскае пасвячэнне 13 снежня 1969 г. з рук арцыбіскупа-мітрапаліта Кардобы Рамона Хасэ Кастэлана.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 лістапада 2019, 12:04