Пошук

Vatican News
Iкона Маці Божай Salus Populi Romani Iкона Маці Божай Salus Populi Romani   (AFP or licensors)

Пантыфік даверыў свой візіт у Тайланд і Японію Багародзіцы

Францішак паехаў у рымкую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе маліўся перад іконай Маці Божай Salus Populi Romani ў інтэнцыі паспяховай паездкі ў Тайланд і Японію.

19 лістапада 2019 г. вечарам Святы Айцец адправіцца ў рымскі аэрапорт Ф’юмічына, адкуль у 19.00 самалётам Alitalia вылеціць у Бангкок. Прыбыццё ў сталіцу Тайланда плануецца 20 лістапада ў 12.30 па мясцовым часе. Пасля афіцыйнай цырымоніі прывітання Папа адправіцца ў Апостальскую нунцыятуру, дзе запланаваны св. Імша і вячэра.

Асноўныя сустрэчы і мерапрыемствы ў рамках візіта ў Тайланд распачнуцца 21 лістапада.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лістапада 2019, 12:15