Пошук

Vatican News
Пратэсты ў Ліване. Ілюстрацыйнае фота Пратэсты ў Ліване. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік: Ліван павінен застацца месцам міру

Святы Айцец прывітаў народ Лівана, жадаючы яму перамагчы цяперашнія цяжкасці. Адмысловы заклік ён скіраваў 27 кастрычніка 2019 г. пасля малітвы “Анёл Панскі”.

Ян Мойсік

“Мая спецыяльная думку накіроўваецца да любімага ліванскага народа, асабліва да моладзі, якая ў апошнія дні зрабіла ўсё, каб быў пачуты яе крык адносна выклікаў і сацыяльна-эканамічных праблем сваёй краіны. Я заклікаю ўсіх шукаць справядлівых рашэнняў шляхам дыялогу. Малюся да Панны Марыі, Каралевы Лівана, каб пры падтрымцы міжнароднай супольнасці гэтая краіна надалей была прасторай мірнага суіснавання і павагі да годнасці і свабоды кожнага чалавека на карысць усяго рэгіёну Блізкага Усходу, які так шмат пакутуе”, - сказаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 кастрычніка 2019, 12:54