Пошук

Vatican News
Папа ў марыйным санктуарыі ў Ларэта. Ілюстрацыйнае фота Папа ў марыйным санктуарыі ў Ларэта. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа ўключыў успамін Маці Божай Ларэтанскай у Рымскі каляндар

Папа ўключыў у Агульны каляндар Касцёла рымскага абраду неабавязковы ўспамін Маці Божай Ларэтанскай. Адпаведны дэкрэт быў абнародаваны 31 кастрычніка 2019 г.

Літургічны ўспамін Маці Божай Ларэтанскай будзе адзначацца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень штогадова адбываюцца ўрачыстасці ў італьянскім санктуарыі ў Ларэта.

“Гэта цэлебрацыя дапаможа ўсім, асабліва сем’ям, моладзі і духавенству, наследаваць цноты дасканалай вучаніцы Евангелля, Панны Марыі, якая, зачаўшы Галаву Касцёла, таксама прыняла нас як сваіх”, - гаворыцца ў дэкрэце Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Неабавязковы ўспамін павінен быць змешчаны ва ўсіх календарах і літургічных кнігах, прызначаных для цэлебрацыі св. Імшы і Літургіі гадзін. Адпаведныя тэксты на лацінскай мове былі апублікаваны разам з дэкрэтам. Пераклады, здзейсненыя біскупскімі канферэнцыямі, могуць быць апублікаваны пасля зацвярджэння Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 кастрычніка 2019, 12:00