Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак пажадаў глыбока перажыць таямніцу еднасці святых

Перажыць з надзеяй урачыстасць Усіх Святых і Успамін усіх памерлых вернікаў пажадаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 30 кастрычніка 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Дарагія браты і сёстры, набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і Успамін ўсіх памерлых вернікаў. Як казаў св. Ян Павел ІІ, гэтыя дні “заклікаюць нас скіраваць позірк да неба, якое з’яўляецца мэтай нашай зямной пілігрымкі. Там нас чакае радасная супольнасць святых. Там мы сустрэнемся з нашымі дарагімі памерлымі”, за якіх цяпер узносім малітву. Будзем перажываць таямніцу еднасці святых з надзеяй, якая нараджаецца з уваскрасення Пана нашага Езуса Хрыста”, - заклікаў Святы Айцец.

Урачыстасць Усіх Святых адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 1 лістапада. На наступны дзень – 2 лістапада, адзначаецца Успамін усіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, на працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 кастрычніка 2019, 12:01