Пошук

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з медыкамі-анколагамі Папа падчас сустрэчы з медыкамі-анколагамі  (Vatican Media)

Святы Айцец пра эўтаназію і анкалогію міласэрнасці

2 верасня 2019 г. Францішак сустрэўся з членамі італьянскай асацыяцыі медыкаў-анколагаў. Ён скарыстаўся магчымасцю, каб нагадаць, што эўтаназія – гэта вынік утылітарнага падыходу да чалавечай асобы.

Папа высока ацаніў намаганні Асацыяцыі па пашырэнні даследаванняў і прафілактыкі, паляпшэнні дыягностыкі і лячэння хвароб, падзякаваў за шматлікія адукацыйныя ініцыятывы на карысць медыкаў у анкалагічным сектары.

На думку Папы, прыбыццё лекараў і пацыентаў у Ватыкан уяўляе сабой моцнае пасланне і красамоўны знак не толькі для сферы аховы здароўя, але і для ўсяго грамадства, дзе важна братэрства і ўзаемная падтрымка.

Пантыфік заклікаў да “анкалогіі міласэрнасці”, якая спрыяе індывідуалізацыі лячэння і ўключае ўвагу не толькі да хваробы, але і да пацыента і да яго асаблівасцей. Такая анкалогія выходзіць за рамкі прымянення пратаколаў і ставіць тэхналогіі на службу чалавека, - заўважыў ён

Тэхналогія не служыць чалавеку, калі яна вядзе да няроўнасці: адзін заслугоўвае на лячэнне, іншы – не. Практыка эўтаназіі толькі на першы погляд накіравана на ўмацаванне асабістай свабоды, а ў рэчаіснасці заснавана на ўтылітарным бачанні чалавека, - падкрэсліў Францішак.

Лепшая прафілактыка, заўважыў Папа, заключаецца ў здаровым асяроддзі і ладзе жыцця, паважлівым да чалавечага цела і яго законаў. Менавіта таму ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з ракам становяцца двума бакамі адной праблемы – “двума ўзаемадапаўняльнымі аспектамі адной бітвы цывілізацыі і чалавецтва”.

Італьянская асацыяцыя, якая аб’яднала медыкаў-анколагаў, была заснавана ў 1973 г. Гэта адна з шматлікіх такога роду арганізацый у свеце, якія спрыяюць лячэнню рака і дапамагаюць людзям, у якіх дыягнаставана захворванне.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 верасня 2019, 15:04