Пошук

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для членаў Італьянскай асацыяцыі св. Цэцыліі Папа падчас аўдыенцыі для членаў Італьянскай асацыяцыі св. Цэцыліі  

Папа: сакральная музыка набліжае да трансцэндэнтнасці

Сакральная музыка дапамагае разумець хрысціянскае пасланне, падкрэсліў Папа падчас аўдыенцыі для Італьянскай асацыяцыі св. Цэцыліі. Яна адбылася 28 верасня 2019 г. з нагоды 140-годдзя аб’ядання.

Францішак нагадаў, што сакральная музыка павінна быць злучана з літургіяй, адпавядаць яе “святым абрадам”; павінна быць надзелена “мастацкай высакароднасцю, таму што Богу трэба даваць лепшае”; павінна быць “паўсюднай, каб усе маглі разумець яе”, і, асабліва, “павінна адрознівацца ад музыкі, якая выкарыстоўваецца для іншых мэтаў”.

Святы Айцец падкрэсліў, што хор павінен дапамагаць спяваць усяму Божаму народу, каб ён свядома і актыўна прымаў удзел у літургіі. “Гэта важна: блізкасць да Божага народу”, - сцвердзіў Пантыфік.

Папа нагадаў пра евангелізацыйны і катэхетычны патэнцыял сакральнай музыкі. “Спяваць, граць, ствараць, дырыжыраваць, музіцыраваць у Касцёле – гэта адна з самых цудоўных спраў на Божую хвалу. Дзяліцца музычным мастацтвам і дапамагаць удзелу ў Боскіх таямніцах – гэта прывілей, Божы дар. Прыгожая і добрая музыка – гэта прывілеяваны інструмент набліжэння да трансцэндэнтнасці; яна часта дапамагае зразумець пасланне таксама і тым, хто далёкі”, - падкрэсліў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 верасня 2019, 12:57