Пошук

Vatican News

Пантыфік: сучасны спорт губляе аматарскае вымярэнне

Спартыўныя арганізацыі павінны спрыяць інтэгральнаму развіццю чалавека і грамадскай прыязнасці. Гаворка ідзе пра разуменне спорту, як ідэалу мужнасці, станоўчасці і аптымізму.

Такую думку агучыў Францішак 28 верасня 2019 г. у Ватыкане, падчас сустрэчы з прадстаўнікамі італьянскай Федэрацыі гімнастыкі. Менавіта спорт дапамагае культываваць “любоў да вернасці і справядлівасці, смак да прыгажосці і дабра, пошук свабоды і салідарнасці”, - заўважыў Святы Айцец.

Папа з заклапочанасцю адзначыў, што сёння спартыўная сістэма бывае абумоўлена “логікай прыбытку, абвостраным спаборніцкім духам і, на жаль, жорсткім стаўленнем”. Ён лічыць, што, калі спорт губляе аматарскае вымярэнне, парадаксальна, але яго ўзровень зніжаецца.

“Займайцеся спортам з адданасцю і здаровым спаборніцкім духам, не губляючы аматарскага натхнення. Гэта дапаможа вам сустрэць жыццёвыя змаганні з мужнасцю і сумленнасцю, з радасным і ціхамірным поглядам у будучыню”, - пажадаў спартсменам і трэнерам Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 верасня 2019, 12:55