Пошук

Vatican News
Падчас сустрэчы Францішка з Сінодам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Падчас сустрэчы Францішка з Сінодам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы   (Vatican Media)

Пантыфік да грэка-каталіцкіх іерархаў: Сінод – не парламент!

Папа заклікаў членаў Сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы слухаць голас Духа Святога і заставацца вернымі сінадальнасці. 2 верасня 2019 г. ён сустрэўся з іерархамі ў Ватыкане.

“Сінод – не парламент! Так, трэба абмяркоўваць, дыскутаваць, як гэта робіцца звычайна, але гэта не парламент. Сінод – гэта не палітычны кансэнсус: я дам вам гэта, вы мне дасце тое. Сінод не займаецца сацыялагічнымі даследаваннямі. (...) Вы, безумоўна, павінны ведаць, што думаюць вашы вернікі, але гэта не даследаванне, а іншая справа. Калі няма Духа Святога, няма і Сінода. Калі няма Духа Святога, няма і сінадальнасці”, - сказаў Францішак, прамаўляючы спантанна да сваіх гасцей.

Для вераснёўскага Сінода абрана тэма “Еднасць у жыцці і ў сведчанні Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы”.

“У чым тоеснасць Касцёла?”, - задаўся пытаннем Папа. Ён узгадаў меркаванне свайго папярэдніка, св. Паўла VI, які выразна казаў, што пакліканне Касцёла – гэта евангелізацыя.

“Распачніце ваш Сінод у гэтым духу, з Духам Святым. Маліцеся да Духа Святога. Дыскутуйце паміж сабой аб усім, што жадаеце (...). Бо мы хочам заставацца не Касцёлам кангрэгацыяналістычным, але Касцёлам сінадальным”, - сказаў Пантыфік грэка-каталіцкім іерархам.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 верасня 2019, 13:33