Пошук

Vatican News
Св. Вінцэнт дэ Поль. Ілюстрацыйнае фота Св. Вінцэнт дэ Поль. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: наследаваць прыклад любові св. Вінцэнта дэ Поля

Наследаваць прыклад міласэрнай любові, дадзены св. Вінцэнтам дэ Полем, заклікаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 25 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“У пятніцу мы будзем адзначаць успамін св. Вінцэнта Дэ Поля, заснавальніка і апекуна ўсіх Таварыстваў міласэрнасці. Няхай прыклад міласэрнай любові, які даў св. Вінцэнт дэ Поль, вядзе ўсіх нас да радаснага і бескарыслівага служэння самым патрабуючым, а таксама адкрые нас на абавязак гасціннасці і дару жыцця”, - сказаў Папа.

Святы, ураджэнец французскай Гасконі, жыў на мяжы XVI–XVII стст. Ужо будучы святаром, у 1617 г. ён прысягнуў цалкам прысвяціць сваё жыццё служэнню бедным, сіротам, хворым і вязням. Дэ Поль з’яўляецца заснавальнікам Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці (шарыткі) і Кангрэгацыі Айцоў Місіянераў (лазарысты).

Навіна ў фармаце аўдыё
25 верасня 2019, 11:13