Пошук

1569060717556.JPG

Францішак: Касцёл цэніць Кармэль і лічыць школай сузірання

Сузіранне, малітва і спачуванне – гэта толькі некаторыя рысы, характэрныя для кармэлітаў. На гэта звярнуў увагу Францішак 21 верасня 2019 г., прымаючы ў Ватыкане ўдзельнікаў Генеральнага капітула Ордэна.

“Бог благаславіў Кармэль асаблівай харызмай, каб узбагаціць Касцёл і перадаць радасць Евангелля свету, дзелячыся тым, што атрымалі з захапленнем і шчодрасцю”, - сказаў Папа ў пачатку сваёй прамовы да Братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.

Святы Айцец указаў на тры кіруючыя прынцыпы, якія павінны фарміраваць жыццё манахаў. Вернасць і сузіранне – гэта першае і асноўнае для кожнага кармэліта, - нагадаў ён. “Касцёл цэніць вас і лічыць Кармэль школай сузірання. Як сведчыць багатая духоўная традыцыя, ваша місія прыносіць свой плён у той ступені, у якой укараняецца ў асабістых адносінах з Богам”, - падкрэсліў Пантыфік.

Другі прынцып – гэта суправаджэнне і малітва. Кармэль з’яўляецца сінонімам духоўнага жыцця, але “знаходжанне ў Богу” і “знаходжанне ў сваіх справах” не заўсёды супадаюць. Клопат пра тысячу Божых спраў, не будучы ўкаранёным у Ім, рана ці позна прывядзе нас да зразумення, што страцілі Бога. Папа таксама перасцярог ад адной з найвялікшых спакус, якая стаіць перад Касцёлам і духавенствам, – на секулярызацыю.

Пантыфік звярнуў увагу сваіх гасцей на трэці прынцып – лагоднасць і спачуванне. “Чалавек, які сузірае, мае спачувальнае сэрца. Калі любоў слабее, усё губляе свой густ. Дбайная і творчая любоў – гэта бальзам для тых, хто стаміўся і абцяжараны, для тых, хто пакутуе ад адзіноты, маўчання Бога, духоўнай пустаты, разбітай любові”, - заўважыў ён. “Сёння нам патрэбна рэвалюцыя лагоднасці, якая зробіць нас больш адчувальнымі да цёмных начэй і драм чалавецтва”, - лічыць Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 верасня 2019, 14:11