Cerca

Vatican News
Кардынал Серхіа Обэсо Рывэра Кардынал Серхіа Обэсо Рывэра 

Спачуванні Францішка ў сувязі са смерцю мексіканскага кардынала

Францішак выказаў свае шчырыя спачуванні родным мексіканскага кардынала Серхіа Обэсо Рывэра, памерлага на 88-м годзе жыцця, а таксама вернікам архідыяцэзіі Халапа.

“Успамінаючы гэтага самаадданага пастыра, які доўгія гады з вернасцю аддаваў сваё жыццё служэнню Богу і Касцёлу, я малюся за вечны супакой яго душы. Няхай Пан Езус дасць яму неўвядальны вянок славы”, - напісаў Пантыфік у тэлеграме на імя арцыбіскупа Халапы Іпаліта Рэеса Ларыёса.

Обэсо Рывэра нарадзіўся ў 1931 г. у горадзе Халапа. Вучыўся ў Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1954 г. Пасля вяртання ў Мексіку 17 гадоў працаваў у вышэйшай духоўнай семінарыі, у тым ліку на пасадзе рэктара. У ліпені 1971 г. атрымаў біскупскую сакру і ўзначаліў дыяцэзію Папантлы. У студзені 1974 г. быў прызначаны арцыбіскупам Упэны, а праз пяць гадоў – арцыбіскупам Халапы. У 1982 г. яго абралі старшынёй біскупскай канферэнцыі Мексікі. У 2007 г. Бэнэдыкт XVI прыняў яго адстаўку ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй па прычыне ўзросту. На кансісторыі 28 чэрвеня 2018 г. Францішак узвёў Обэсо Рывэра ў годнасць кардынала.

На сённяшні дзень Калегія кардыналаў складаецца з 216 іерархаў, з якіх 119 – гэта выбаршчыкі.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 жніўня 2019, 11:31