Пошук

Санктуарый Маці Божай Чэнстахоўскай. Ілюстрацыйнае фота Санктуарый Маці Божай Чэнстахоўскай. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прывітаў удзельнікаў урачыстасцей у Чэнстахове

Папа прывітаў пілігрымаў, якія сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Чэнстахоўскай у Польшчы. Ён скіраваў свой заклік падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 15 жніўня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Сёння ў Чэнстахове, у Польшчы, шматлікія пілігрымы сабраліся, каб святкаваць урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і ўзгадаць пра 100-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Польшчай. Скіроўваю маё прывітанне да ўсіх сабраных ля ног Чорнай Мадонны і заклікаю іх маліцца за ўвесь Касцёл”, - сказаў Папа.

Святы Пасад і Польшча маюць дыпламатычныя адносіны з 1555 г., калі ў Варшаву прыбыў першы афіцыйны дыпламатычны прадстаўнік Папы ў рангу нунцыя. На пачатку ХVII ст. паміж бакамі быў заключаны першы канкардат, але ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай дзяржава перастала існаваць. У 1918 г. Польшча аднавіла незалежнасць, а ў 1919 г. і дыпламатычныя стасункі з Апостальскай Сталіцай.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 жніўня 2019, 12:19