Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (© Biblioteca Apostolica Vaticana)

Францішак атрымае незвычайны падарунак ад скаўтаў

Тысячы ўдзельнікаў агульнаеўрапейскай сустрэчы скаўтаў “Euromoot-2019” падрыхтавалі незвычайны падарунак для Папы – Евангелле, якое перапісалі ўласнымі рукамі.

Падчас злёту каля 5 тыс. юнакоў і дзяўчат з розных куткоў Еўропы, прайшлі гістарычнымі шляхамі, звязанымі з жыццём св. Паўла, св. Кірыла і св. Мятода, св. Бэнэдыкта Нурсійскага, св. Францішка Асізскага і св. Катарыны Сіенскай.

Кожны дзень пілігрымавання пачынаўся св. Імшой, пасля чаго скаўты чыталі невялікі евангельскі ўрывак, слухалі каментар да яго, а потым, наследуючы прыклад сярэднявечных бэнэдыктынскіх манахаў, акуратна перапісвалі яго ад рукі.

Удзельніца "Euromoot-2019" перапісвае фрагмент Евангелля
Удзельніца "Euromoot-2019" перапісвае фрагмент Евангелля

Усе старонкі, падрыхтаваныя маладымі членамі скаўцкага руху, будуць пераплецены ў адну кнігу і падараваны Святому Айцу, які 3 жніўня 2019 г. прыняў юнакоў і дзяўчат на прыватнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI.

Праект “Mobilia Scriptoria” – “Maбільны скрыпторый” быў пакліканы дапамагчы моладзі глыбей зразумець сэнс хрысціянскага паслання, а таксама пазнаёміцца са старадаўняй традыцыяй, якая паспрыяла фармаванню агульнаеўрапейскай тоеснасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 жніўня 2019, 11:11