Cerca

Vatican News

Папа: мігранты – сімвал адрынутых глабалізаваным грамадствам

Мігранты – сімвал усіх адрынутых глабалізаваным грамадствам, падкрэсліў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў 8 ліпеня 2019 г. у ватыканскай базыліцы.

Літургія прайшла з нагоды шостай гадавіны візіту Францішка на востраў Лампедуза. У ёй прынялі ўдзел каля 250 мігрантаў і бежанцаў, а таксама супрацоўнікі ратавальных служб і грамадскіх арганізацый, якія дапамагаюць людзям, вымушаным пакідаць радзіму ў пошуку міру і годнага жыцця.

“Езус паказвае сваім вучням, што перавага павінна аддавацца апошнім, якіх трэба ставіць на першае месца ва ўчынках міласэрнасці”

, - падкрэсліў Святы Айцец.

Паводле Папы, бедныя – гэта прыгнечаныя, маргіналізаваныя, пажылыя, хворыя, малыя, людзі, якіх лічаць “апошнімі” ў грамадстве і якіх трактуюць адпаведным чынам.

“Гэта апошніх падманваюць і пакідаюць паміраць у пустыні; гэта апошніх катуюць, эксплуатуюць і гвалцяць у лагерах бежанцаў; гэта апошнія кідаюць выклік хвалям бязлітаснага мора; гэта апошніх трымаюць у цэнтрах прыёму, занадта доўгага, каб называць яго часовым. Гэта толькі некаторых з апошніх, якіх Езус заклікае любіць і якім заклікае дапамагаць падняцца”, - сцвердзіў Папа.

Рэпартаж з св. Імшы ў шостую гадавіну візіту Папы на Лампедузу

Францішак, заўважыў, што “на жаль экзістэнцыяльныя перыферыі нашых гарадоў шчыльна населены людзьмі адрынутымі, маргіналізаванымі, прыгнечанымі, дыскрымінаванымі, згвалтаванымі, зняволенымі, пакінутымі, беднымі і пакутуючымі”.

“У духу благаслаўленняў, мы пакліканы суцяшаць іх смутак і несці ім міласэрнасць; заспакойваць іх голад і прагу справядлівасці; дапамагаць ім адчуць клапатлівае бацькоўства Бога; указваць ім шлях да Нябеснага Валадарства. Гэта людзі, а не проста сацыяльныя і міграцыйныя пытанні!”, - сказаў Папа.

“Гаворка ідзе не проста пра мігрантаў!” у двайным сэнсе, бо мігранты, гэта ў першую чаргу людзі, і сёння яны з’яўляюцца сімвалам усіх адрынутых глабалізаваным грамадствам”

, - дадаў ён.

Спасылаючыся на біблійнае апавяданне пра цудоўны сон Якуба, які ўбачыў лесвіцу, што злучала зямлю і неба, Францішак заклікаў станавіцца анёламі, якія дапамагаюць падняцца па гэтай лесвіцы слабым, малым, хворым, кульгавым і маргіналізаваным.

“Гаворка ідзе пра вялікую адказнасць, ад якой ніхто не можа ўхіліцца, калі хочам давесці да спаўнення місію збаўлення і вызвалення, у якой сам Пан нас паклікаў супрацоўнічаць. Я ведаю, што многія з вас прыбылі толькі некалькі месяцаў таму і ўжо дапамагаюць братам і сёстрам, што прыбылі пазней. Прагну падзякаваць вам за гэты цудоўны жэст чалавечнасці, удзячнасці і салідарнасці”, - закончыў гамілію Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 ліпеня 2019, 11:26