Сустрэча працягвалася каля гадзіны. У ёй прынялі ўдзел 22 члены Таварыства Езуса, з якіх 14 – румыны. Прысутнічалі таксама асістэнт Генеральнага настаяцеля Ордэна, кс. Хаакін Барэра Дыяс, і правінцыял Еўраміжземнаморскай правінцыі, да якой адносіцца Румынія, кс. Джанфранка Матараца.
Святы Айцец сустракаецца са сваімі сабратамі падчас кожнага Апостальскага падарожжа. Звычайна такія сустрэчы праходзяць за закрытымі дзвярыма ў форме пытанняў і адказаў. Праз некалькі тыдняў змест размоў публікуецца ў італьянскім езуіцкім выданні “La Сiviltà Cattolica”.